Варшаўская Маніфа з нагоды Дня жанчын
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.03.2014 14:10
Маніфа – гэта пратэст супраць сацыяльнай няроўнасьці.
Маніфа ў 2012 годзе. Фота: Bartosz Bobkowski / Agencja Gazeta
Роўнасьць у школе, дома, на працы – пад такім заклікам у Варшаве адбылася гэтак званая Маніфа. Гэта шэсьце з нагоды Дня жанчын. Сёлета асноўная тэма – правы жанчын. “Маніфа – гэта наш пратэст супраць сацыяльнай няроўнасьці”, - адзначае арганізатарка Маніфы Ева Данброўска-Шульц.
Э. Данброўска-Шульц: Польскі ўрад зацягвае падпісаньне закону аб прадухіленьні хатняга насільля. Нам абяцаюць выхаваньне дзяўчынак і хопчыкаў у роўнасьці, пачынаючы зь дзіцячага садка. Але гэтага пакуль няма. Трэба тлумачыць дзецям з маленства, што ў жанчын няма генаў дзеля мыцьця посуду ці прыбіраньня кватэры, а ў мужчын няма генаў, якія прымушваюць іх глядзець матчы па тэлебачаньні.
Важная таксама роўнасьць на працы. У Польшчы жанчыны ўсё яшчэ зарабляюць менш, чым мужчыны на аднолькавых пасадах.
Як кожны год у шэсьці ўзялі ўдзел таксама палітыкі. А некаторыя ўдзельнікі ехалі на адмысловай плятформе, з якой гучала музыка й лёзунгі дэманстрацыі. Маніфа прайшла па галоўных вуліцах Варшавы, а закончылася каля будынку парлямэнту.
ІАР/нг