Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскія вайскоўцы ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.03.2014 15:17
Часткова іх прыбыцьцё абумоўлена сытуацыяй за ўсходняй мяжой дзяржавы.
F-16, foto: Staff Sergeant Jason Gamble

У Польшчу прыбывае ўсё больш амэрыканскіх жаўнераў. Празь некалькі дзён у базу у Павідзу прыляцяць 3 транспартныя самалёты Геркулес. Пра гэта інфармуе Rzeczpospolita. Амэрыканскія пілёты намераны ўдзельнічаць у вайсковых вучэньнях на тэрыторыі Польшчы. Пакуль што армія не паведамляе пра сцэнар вучэньняў.

Некалькі тыдняў таму ў Польшчу прыляцела таксама 12 амэрыканскіх самалётаў Ф-16. Іх прыбыцьцё было паскорана сытуацыяй за ўсходняй мяжой дзяржавы. Сакратар абароны ЗША Чак Хэйгель паведаміў, што падчас крызысу ва Ўкраіне ЗША павялічаць сваю мілітарную дапамогу для саюзьнікаў па NATO, у тым ліку для Польшчы і краін Прыбалтыкі. Прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у Польшчы сымбалічна вырасла ў апошнім часе. Але варта нагадаць, што кожны год польскія жаўнеры выяжджаюць на дзяжурствы ў рамках гэтак званых Сілаў адказу NATO. Калі падчас такога дзяжурства альянс прыме рашэньне аб удзеле ў вайсковай місіі, паколькі пад пагрозу трапіць нейкая краіна-сябар NATO, то жаўнеры цягам некалькіх дзён змогуць адправіцца ў кожны куток сьвету.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт