Logo Polskiego Radia
Print

Польскія атэісты ўшанавалі памяць ураджэнца Берасьцейшчыны (фота)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.03.2014 14:38
У Варшаве сёньня прайшоў Марш атэістаў, у якім узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
PAP/Rafał GuzPAP/Rafał Guz

Шэсьце распачало Варшаўскім тыдзень атэізму.

Дата правядзеньня імпрэзы была абраная невыпадкова. Роўна 325 гадоў таму быў пакараны сьмерцю аўтар першага польскага атэістычнага трактату Казімір Лышчынскі. На Рынку Старога Горада адбылася інсцэнізацыя пакараньня сьмерцю Лышчынскага. Яго ролю выканаў вядомы польскі філёзаф Ян Хартман.

Лышчынскі нарадзіўся ў 1634 годзе ў маёнтку Лышчыцы. Вычыўся ў Берасьцейскім езуіцкім калегіуме, скончыў Віленскую акадэмію. У выніку роздумаў пра чалавека й яго боскі пачатак, Лышчынскі прыйшоў да высновы пра неіснаваньне Бога, пра што пісаў у сваім трактаце, які так і назваў — «Аб неіснаваньні Бога».

30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Горада ў Варшаве згодна прысуду соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены й спалены на вогнішчы.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт