Logo Polskiego Radia
Print

"Нельга дапусьціць другога Крыму"

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.04.2014 10:22
Р. Сікорскі: "Трэба затрымаць Расею перш, чым яна займе Ўсходнюю Ўкраіну".
Radosław Sikorski, były minister spraw zagranicznychRadosław Sikorski, były minister spraw zagranicznychFоtо: msz.gov.pl


Перад пачаткам пасяджэньня міністраў замежных спраў Эўрапейскага зьвязу кіраўнік польскага зьнешнепалітычнага ведамства Радаслаў Сікорскі сказаў газэце "The Times Polska", што эўрапейская супольнасьць павінна зрабіць усё, каб не дапусьціць другога Крыму.

Эўропа павінна без замаруджваньня выслаць ва Ўкраіну як мага больш дарадцаў і назіральнікаў, каб спыніць і прадухіліць "паўтор у запаволеным тэмпе захопу Крыму". Менавіта гэта, паводле Радаслава Сікорскага, назіраецца сёньня ва Ўкраіне.

У панядзелак у Люксембургу - пасяджэньне міністраў замежных спраў ЭЗ. Радаслаў Сікорскі зазначае, што Эўропа павінна, пазьбягаючы правакаваньня магчымага ўзброенага канфлікту, адназначна паказаць Пуціну, што Захад стаіць сьцяной за кіеўскім ўрадам.

эб/polskatimes.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт