Logo Polskiego Radia
Print

Дзе пахаваць генэрала Ярузэльскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2014 13:25
Многія колы выступаюць супраць паховінащ на прэстыжных ваенных могілках на Павонзках.
Військовий цвинтар ПовонзкіВійськовий цвинтар ПовонзкіWikipedia

У Польшчы разьвязалася дыскусія, дзе пахаваць генэрала Войцеха Ярузэльскага.

Родныя генэрала і Зьвяз вэтэранаў РП зьвярнуўся да прэзыдэнта Варшавы з просьбай аб паховінах на прэстыжных ваенных могілках на Павонзках. Заява выконвае фармальныя патрабаваньні й паховіны генэрала адбудуцца на гэтых могілках у бліжэйшую пятніцу.

Многія колы выступаюць супраць. У прыватнасьці, партыя Права і справядлівасьць. Марыюш Камінскі з камісіі нацыянальнай абароны Сэйму лічыць, што гэта неадпаведнае месца для магілы Войцеха Ярузэльскага.

М.Каміньскі: Камуністычны злачынца ніколі не павінен быць пахаваны на ваенных Павонзках, таму што гонар жаўнера Польскага войска ён згубіў у 1970 годзе на вуліцах Гданьска, калі быў міністрам нацыянальнай абароны, а армія страляла ў безабаронных рабочых. Ярузэльскаму не належыць ні нацыянальная жалоба, ні дзяржаўныя паховіны. Усё павінна прайсьці сьціпла і ціха.

Тое, што Войцех Ярузэльскі змагаўся на франтах Другой сусьветнай вайны, а таксама, што ён быў легальна абраным прэзыдэнтам Польшчы, паводле дэпутата ПіС не сьцірае таго, што ён замацоўваў у Польшчы камуністычную ўладу.

Войцех Ярузэльсксі памёр у апошнюю нядзелю пасьля доўгай хваробы. Яму было 90 гадоў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт