На Дзень дзіцяці ў парляманце засядаюць дзеці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.06.2014 14:07
Сёлета адбылося ўжо 20 –е паседжаньне Сэйму дзяцей і моладзі ў Варшаве.
Дзіцячы Сэйм, foto: sejm.gov.pl
Маладых дэпутатаў прывітала спікер польскага парляманту Эва Копач. Яна гаварыла пра дэмакратыю як пра далікатную кветку, для якой вадой зьяўляюцца выбары – парлямэмцкія, эўрапейскія, мясцовыя, і ў школьны муніцыпалітэт.
Вядучай тэмай засяданьня ў 25-ю гадавіну часткова свабодных выбараў у Польшчы былі натуральна парлямэнцкія выбары.
Дзіцячае паседжаньне Сэйму наведалі Омбудсмэн правоў дзіцяці і віцэмністар адукацыі.
Упершыню Сэйм дзяцей і моладзі сабраўся ў 1989 годзе. Кожнае паседжаньне мае іншы галоўны матыў.
Вучні для таго, каб на адзін дзень стаць парлямэнтарыем павінны былі наладзіць ў сваіх школах дэбаты на тэму, што дае маладым людзям магчымасьць жыцьця ў дэмакратычным эўрапейскім грамадзтве. Якія яны бачаць для сябе шанцы і якія бар’еры, якім чынам маладым людзям можна ўдзельнічаць у грамадзка-палітычным жыцьці Польшчы і Эўропы і якім чынам павысіць выбарчую актыўнасьць сваіх калегаў.
У Міжнародны дзень дзіцяці у сваім садзе дзяцей прымае Канцылярыя прэм’ер міністра. Адмыслова для дзяцей свае стэнды разьмясьцілі міністэрствы, Бюро аховы ўраду, парадкавыя структуры, і інш.
Можна таксама смачна паесьці. Свае вырабы прапануюць вытворцы традыцыйных прадуктаў. Можна таксама прыняць удзел на курсах здаровага харчаваньня.
яс