Працяг стужкавага скандалу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.06.2014 13:13
Гэтым разам “героямі” запісу зьяўлаюцца кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі і былы міністар фінансаў Яцэк Растоўскі.
foto:www.wprost.pl
“Мы не камэнтуем спэкуляцый СМІ. Чакаем публікацыі запісаў”, - сказаў прэс-сакратар МЗС Марцін Вайцехоўскі аб выяўленых камэрцыйнай радыёстанцыяй фрагмантах размовы галоўных польскіх палітыкаў. Гэтым разам “героямі” запісу зьяўлаюцца кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі і былы міністар фінансаў Яцэк Растоўскі.
Міністар замежных справаў у размове з былым міністрам фінансаў сказаў, што “Польска-амэрыканскі саюз ня мае ніякай вартасьці. А нават ён шкодны, бо дае Польшчы ілжывае пачуцьцё бясьпекі”. Міністар гаворыць пра саюз і іншыя брыдкія словы. Сікорскі меўся таксама сказаць: “Праблема ў Польшчы такая, што ў нас мелкі гонар і нізкая самаацэнка. Такая нігерскасьць”.
Больш за тыдзень Польшча жыве стэнаграмамі падслуханых у рэстаране размоваў галоўных палітыкаў Польшчы. Стэнаграмы раскрываюць прыватныя зьдзелкі паміж палітыкамі датычныя пасадаў, узаемападтрымкі, палітычныя падкопы і раскрываюць непрыстойныя паводзіны чальцоў польскага ўраду.
яс