Logo Polskiego Radia
Print

Адзін чалавек выжыў, 11 загінула ў авіякатастрофе

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.07.2014 14:11
Самалёт разьбіўся непадалёк ад Чанстаховы.

/

Учора вечарам непадалёк Чанстаховы на поўдні Польшчы разьбіўся самалёт тыпу Paiper Navajo. Паляпшаецца стан цяжка параненага мужчыны, які перажыў авіякатастрофу. Гэта адзіны чалавек з 12 асобаў, які выжыў, астатнія загінулі. Першыя на месцы здарэньня былі мясцовыя жыхары.

Сьведак: Я бачыў, як самалёт ляціць. Думаў, што ўдарыць у мой дом. Але раней сутыкнуўся з дрэвам і разьбіўся. Аднаго мы выцягнулі, двое ўжо было мёртвых. Некалькі гарэла жыўём, а іншых я ня бычыў.

Выпадак здарыўся ўчора пасьля поўдня ў Тапалёве каля Чанстаховы. Машына неўзабаве пасьля ўзьлёту ўпала на зямлю. Магчыма, прычынай сталі тэхнічныя непаладкі. На месцы здарэньня працуе Дзяржаўная камісія дасьледаваньня прычын авіякатастроф.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт