Logo Polskiego Radia
Print

Жыльлёвыя ўмовы палякаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.07.2014 18:46
Палякі жывуць у малых, цесных кватэрах, ня так, як у Эўразьвязе. Горш толькі ў Румыніі й Вугоршчыне.

Палякі жывуць у малых, цесных кватэрах, ня так, як у Эўразьвязе – піша Dziennik Gazeta Prawna. Датычыць гэта амаль паловы грамадзян, у асноўным жыхароў гарадоў. Горш, чым у нас, толькі ў Румыніі й Вугоршчыне.

Стандарты Эўразьвязу высокія: для бязьдзетнай сям’і – мінімум два пакоі, калі паявіцца дзіцё – кватэру трэба памяняць на трохпакаёвую, а ў сям’і з тройкай дзяцей павінна быць пяціпакаёвая кватэра. Тым часам за польскую зарплату можна купіць значна менш, чым у Заходняй Эўропе.

Паводле дадзеных Эўрастату, найлепшыя жыльлёвыя ўмовы ў Бэльгіі, дзе на 1 жыхара прыпадае 2,3 пакоя, у Польшчы гэта 1 пакой, тым часам сярэдняя ў Эўразьвязе – гэта 1,6 пакоя на 1 асобу. Каб дасягнуць такой сярэдняй, у Польшчы трэба было б дабудаваць амаль 8,3 мільёна пакояў. Прычын такога стану рэчаў некалькі: у Польшчы жыве немала людзей, бо папуляцыя на ўзроўні 38,5 мільёна дае нам 33 месца ў сьвеце ды 7 у Эўропе; пры гэтым польскае грамадзтва не зьяўляецца багатым – адзначае Dziennik Gazeta Prawna.

Dziennik Gazeta Prawna/нб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт