Logo Polskiego Radia
Print

Аўта ўехала ў мінакоў у Сопаце

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.07.2014 15:46
Шмат параненых. Трагедыя здарылася апоўначы.
Sopot: photo - flickerSopot: photo - flicker

Мужчына, які сядзеў за стырном аўтамабіля маркі Honda, у суботу апаўночы ўехаў у групу мінакоў у Сопаце.

Паводле апошняй інфармацыі, паранена па меншай меры 22 асобы, - сказала прэсавая сакратарка муніцыпальнай паліцыі ў Сопаце Карына Камінская. Здарэньне мела месца на скрыжаваньні вуліцы Монтэ-Касіна й плошчы Сяброў Сопату. Гэта фрагмэнт найбольш папулярнага бульвару ў горадзе, які ідзе ўздоўж мора.

Дзяжурны афіцэр Рэгіянальнай выратавальнай станцыі ў Гданьску Веслаў Аблонскі паведаміў, што тры асобы атрымалі сур'ёзныя раненьні канцавін і твару.

Кіроўца спрабаваў зьбегчы з разьбітага аўтамабіля. Але яго затрымалі сьведкі здарэньня й перадалі паліцыі. Мужчына быў цьвярозы, але мог быць пад узьдзеяньнем наркотыкаў. Паліцыя чакае на вынікі мэдычнай экспэртызы.

PAP/Radio Gdańsk/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт