Logo Polskiego Radia
Print

Афрыканская чума сьвіней у Гарадку?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.07.2014 18:03
У гміне Гарадок памерлі дзьве сьвіні, тры іншыя былі забітыя.

/

Папярэднія дасьледаваньні пацьвярджаюць, што ля Беластоку быў выяўлены выпадак афрыканскай чумы сьвіней.

Хвароба была зафіксаваная ў невялікай гаспадарцы ў вёсцы Зялёная ў гміне Гарадок.

Войт гміны Веслаў Кулеша запэўніў, што былі ўведзеныя адпаведныя абмежаваньні для прадухіленьня распаўсюджваньня хваробы.

Адначасова ён папярэдзіў, што пакуль няма стапрацэнтнай упэўненасьці, што гаворка ідзе менавіта пра афрыканскую чуму сьвіней.

У гміне Гарадок памерлі дзьве сьвіні, тры іншыя былі забітыя.

Афрыканская чума сьвіней (ASF) - вельмі небясьпечна для сьвінаводзтва, паколькі хвароба за кароткі час можа забіць сотні галоваў ската.

Хвароба не зьяўляецца небясьпечнай для чалавека. Менавіта з-за выпадкаў гэтай хваробы ў ЭЗ Расея ўвяла эмбарга на імпарт польскай сьвініны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт