Logo Polskiego Radia
Print

Украіна ўводзіць дадатковыя сэртыфікаты для польскай сьвініны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.07.2014 14:41
З-за іх кошту экспарт перастане аплочвацца, лічаць польскія экспартэры.
Источник: m.interia.pl

Украіна не ўвяла эмбарга на імпарт польскай сьвініны. Тым ня менш, кожная партыя польскага мяса будзе праходзіць дадатковую сэртыфікацыю, каб атрымліваць пасьведчаньне, што мяса не ўтрымлівае віруса афрыканскай чумы сьвіней.

Дзеяньні ўладаў у Кіеве — гэта адказ на паведамленьні пра выпадкі гэтай хваробы ў Польшчы.

Міністар сельскай гаспадаркі абвяргае інфармацыю пра ўкраінскае эмбарга. Адначасова Марэк Савіцкі крытыкуе палітыку ўраду ў Кіеве.

Марэк Савіцкі: Эмбарга няма, але Ўкраіна ставіць польскім экспартэрам дадатковыя патрабаваньні. З другога боку, варта дадаць, што зусім нядаўна, пасьля таго, як мы падпісалі з украінскім бокам дамову аб паўторным адкрыцьці межаў для польскай ялавічыны й сьвініны, то праз тры дні Ўкраіна павысіла стаўкі мыта на імпарт мяса з Польшчы.

Выдаткі, зьвязаныя з дадатковай праверкай мяса, закрануць ня фэрмэраў, а экспартэраў. Паводле іх, рашэньне ўкраінскіх уладаў на практыцы азначае спыненьне экспaрту сьвініны ва Ўкраіну. З-за дадатковых коштаў, экспарт мяса ва Ўкраіну стане нерэнтабельным, пераконваюць польскія экспартэты.

Нагадаем, упершыню вірус афрыканскай чумы свіней быў выяўлены ў Польшчы ў лютым у дзікоў. На мінулым тыдні на Падляшшы быў зафіксаваны першы выпадак захворваньня ў сьвіней.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт