Logo Polskiego Radia
Print

Польшча эвакуявала пасольства зь Лібіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.08.2014 15:29
Супрацоўнікі беларускага пасольства ў Лібіі таксама эвакуяваныя.

Міністэрства замежных справаў Польшчы прыняло рашэньне аб часовым прыпыненьні працы амбасады краіны ў Трыпалі. Пра гэта паведаміў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Радаслаў Сікорскі ў сацыяльных сетках. “З-за небясьпечнай сытуацыі ў Лібіі прынята рашэньне аб прыпыненьні працы пасольства ды эвакуацыі дыппрадстаўніцтва й пэрсалану”, напісаў міністар. Сікорскі таксама напісаў, што польскі вайсковы транспартны самалёт С-130 ужо прызямліўся ў Польшчы. На яго борце былі 24 грамадзяне Польшчы, 6 – Славаччыны й 2 грамадзян Летувы. Другі транспартны самалёт, на борце якога вяртаюцца афіцэры Бюро аховы ўраду, знаходзіцца на шляху ў Польшчу.
Як паведамлялася на нашых хвалях, супрацоўнікі беларускага пасольства ў Лібіі таксама эвакуяваныя. Яны некалькі гадзін таму перасяклі мяжу з Тунісам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт