70 тысяч вернікаў прыбылі на Ясную Гару
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.08.2014 16:06
Яны маліліся за хрысьціянаў, якія церпяць ад перасьледу на Блізкім Усходзе.
Wiki
„Тое, што адбываецца цяпер у Іраку, гэта велізарная катастрофа”, - заявіў на Яснай Гары Багдадзкі мітрапаліт Жан Бэнджамін Слейман.
Сёньня ў Каталіцкім касьцёле адзначаецца Дзень малітвы й салідарнасьці з хрысьціянамі, якіх перасьледуюць на Блізкім Усходзе.
У санктуарыі на Яснай Гуры падчас урачыстасьцяў з нагоды сьвята Маці Божай Чэнстахоўскай за гэта маліліся 70 тысяч вернікаў.
Ва імшы ўдзельнічалі біскупы з Польшчы й замежжа, у тым ліку лацінскі мітрапаліт Багдада Жан Бэнджамін Слейман.
Зьвяртаючыся да прысутных, іерарх нагадаў, што джыхадысты зь „іслямскай дзяржавы” выгналі з дамоў больш за сто тысяч ірацкіх хрысьціянаў.
Да 2003 году ў Іраку пражывала 1 мільён 400 тысяч хрысьціянаў. Цяпер іх толькі 150 тысяч.
аз