Logo Polskiego Radia
Print

Польскае МЗС занепакоенае экспансіяй Ізраіля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2014 17:39
Ізраіль надалей будуе дамы для ізраільскіх пасяленцаў на акупаваных тэрыторыях.
Foto: polskieradio.pl

Польскае МЗС занепакоенае будаваньнем ізраільскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану. На мінулым тыдні Ізраіль паведаміў пра тое, што прысвоіў каля 400 акраў зямлі недалёка ад Бэтлеема, каб пабудаваць там дамы для ізраільскіх пасяленцаў.

Паводле Міністэрства замежных спраў Польшчы, працяг будаўніцтва паселішчаў на акупаваных тэрыторыях пагражае мірнаму працэсу й шанцам на стабілізацыю дзьвюх дзяржаў: Ізраіля й Палестыны.

У ацэнцы польскага ведамства, гэткае рашэньне асабліва нявыгаднае ў сувязі з заключаным на мінулым тыдні перамір'ем, якое спыніла крывавы канфлікт у Сэктары Газа.

Раней дзеяньне Ізраіля асудзілі, між іншым, ЗША, а таксама Францыя й Эгіпет.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт