Заўтра пачнецца фармаваньне новага ўраду
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.09.2014 14:27
Ніхто не чакае ад яго рэвалюцыйных рашэньняў.
Ewa Kopacz. Photo: Polish Radio/Wojciech Kusinski
Новы ўрад, але старая каманда і старыя мэты, якія цяжка будзе ажыцьцявіць. Гэтак палітыкі апазыцыі ацэньваюць сытуацыю кабінэта міністраў Польшчы, які ўзначаліць прэм’ер-міністар Эва Копач. Рышард Чарнэцкі з апазыцыйнай партыі Права і справядлівасьць адзначае, што дыскусія пра ўрад канцэнтруецца вакол пэрсанальных пытаньняў, паколькі нічога істотнага гэты ўрад не прапануе.
Р. Чарнэцкі: Мы нічога ня чуем, што зрабіць з катастрофай у службе аховы здароўя, што зрабіць, каб сотні тысяч, асабліва маладых людзей, не выяжджалі з краіны, зь мінай запаволенага дзеяньня – грамадзкім доўгам, з чорнай дзірой у бюджэце. Пра гэта не гавораць, а жанглююць прозьвішчамі.
Дарадчык прэзыдэнта Томаш Налэнч супакойвае: урад Эвы Копач справіцца з праблемамі. Аднак нельга ставіць перад ім рэвалюцыйныя задачы, а чакаць стабілізацыі.
Т. Налэнч: Самае важнае заданьне для польскага ўраду – каб ён не дазволіў празьмерна разгайдаць польскую лодку рознымі перадвыбарчымі сваркамі. Гэты ўрад не павінен перабудоўваць Польшчы, а павінен яе стабілізаваць, заканчваць старыя праекты, а не пачынаць новыя.
Заўтра Эва Копач атрымае ад прэзыдэнта даручэньне сфармаваць новы ўрад.
нг