Logo Polskiego Radia
Print

Палякі больш думаюць пра энэргетычную незалежнасьць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.09.2014 17:00
Рэкорды папулярнасьці зноў б’е вугаль ды дровы.
www.egospodarka.pl

Пашыраецца выкарыстаньне й аднаўляльных крыніц энэргіі.

Газавыя спрэчкі на лініі Масква–Варшава прывялі да таго, што палякі пачалі шукаць альтэрнатывы блакітнаму паліву. Папулярнасьцю пачынаюць карыстацца аднаўляльныя крыніцы, якія дазваляюць вырабляць адначасова цяпло й электрычнасьць. Польская дзяржава дае датацыі ні іх устаноўку ў памеры 40% даплаты на прылады, якія вытвараюць электраэнэргію й 20% на ўстаноўкі, генэрыруючыя цяпло. Рэшта сумы выдаецца ў крэдыт пад 1% гадавых на 15 гадоў.

Да 2020-га года Нацыянальны фонд аховы прыроды ды воднай гаспадаркі плянуе выдаць на гэтую мэту блізу 600 мільёнаў злотых. Паводле ацэнак чыноўнікаў, гэтыя інвэстыцыі вернуцца праз 6 гадоў.

Яшчэ 300 мільёнаў злотых польскі ўрад плянуе выдаць на даплаты да крэдытаў на энэргаашчаднае будаўніцтва дамоў, як аднасямейных, так і шматкватэрных.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт