Logo Polskiego Radia
Print

Посьпех польскіх коней

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.10.2014 14:47
Пэпіту некалькі гадоў таму купілі за 1 млн 125 тыс. эўра. Цяпер яна заваявала тытул віцэ-чэмпіёнкі.

/

Польскія коні з гадоўлі ў Янаве Падляскім зноў здабылі міжнародны посьпех. Кабыла Пэпіта ў прэстыжным паказе падчас 32-га Кубка Нацый у нямецкім Аахене, стала віцэ-чэмпіёнкай у клясе старэйшых кабыл. Гаворыць дырэктар завода конегадоўлі ў Янаве Падляскім Марэк Трэля.

М. Трэля: Пэпіта – сівая кабыла, дачка Экстэрна і Пэпэшы. Яна зьяўляецца актуальнай чэмпіёнкай Польшчы, атрымала таксама званьне найлепшага коня спаборніцтваў. Паехала цяпер у Аахен, дзе перамагла з элітай – ня толькі з Эўропы, але і звонку. У сваёй клясе перамагла таксама Аль-Джазіра, сёлетняя чэмпіёнка Польшчы сярод маладых коней. Яна, праўда, не атрымала мэдаля, але спадзяюся, што іншым разам ёй гэта ўдасца.

Пераможцу паказаў Кубка нацый, кабылу Пэпіту некалькі гадоў таму прадалі на аўкцыёне ў Янаве Падляскім за рэкордную цану. Конегадоўца з Блізкага Ўсходу купіў яе за 1 млн 125 тыс. эўра.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт