Logo Polskiego Radia
Print

Выбарчы лозунг PiS

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.10.2014 15:11
Польская апазыцыйная партыя „Права й справядлівасьць” (PiS) прадставіла лёзунг, зь якім пойдзе на выбары.


„Слухаць палякаў, зьмяняць Польшчу” — гэта новы слоган партыі „Права й справядлівасьць”, які прадставіў яе лідар Яраслаў Качыньскі на адмысловай прэс-канфэрэнцыі.

Старшыня найбуйнейшай на сёньня апазыцыйнай партыі ў Польшчы зазначыў, што ў ацэнцы яго калегаў-палітыкаў палякі чакаюць ня цуду, а паляпшэньня рэчаіснасьці. Яраслаў Качыньскі таксама казаў пра неабходнасьць лепшага забесьпячэньня інтарэсаў сям’і, аздараўленьня рынку працы і сыстэмы аховы здароўя. „Гэтыя пытаньні мы залічваем да нашых абавязацельстваў,” — запэўніў старшыня PiS.

Галоўны канкурэнт „Права й справядлівасьці” падчас выбараў на мясцовым узроўні — кіроўная „Грамадзянская плятформа” (PO). Па дадзеных апытаньняў, менавіта гэтыя дзьве партыі маюць найбольш шанцаў на перамогу 16 лістапада ў выбараx ы мясцовыя ворганы самакіраваньня.

эб

tags: PiS, партыя
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт