Абскардзіць ці ня варта гэта рабіць?
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.10.2014 13:32
Польскі ўрад пакуль ня вырашыў, ці варта абскардзіць рашэньне Эўрапейскага суда па правах чалавека ў Страсбургу па справе меркаваных турмаў ЦРУ ў Польшчы.
Польскі ўрад пакуль ня вырашыў, ці варта абскардзіць рашэньне Эўрапейскага суда па правах чалавека ў Страсбургу па справе меркаваных турмаў ЦРУ ў Польшчы, – паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
На тое, каб адклікацца да так званай Вялікай палаты Суда, у Польшчы ёсьць яшчэ адзін тыдзень, да 24 кастрычніка. Меркаваньні па гэтай справе моцна падзеленыя.
Адам Боднар з Хэльсінскага фонду правоў чалавека лічыць, што ня трэба адклікацца, а варта патлумачыць сьвету, што адбылося. Паводле яго, рэч ідзе не аб тым, што Польшча выплаціць штраф, накладзены Эўрапейскім судом правоў чалавека.
А.Боднар: Гэта павінна прывесьці да выпрацаваньня мэханізмаў палітычнай адказнасьці, да завяршэньня сьледзтва апэляцыйнай пракуратурай у Кракаве і, магчыма, таксама да ўзбуджэньня справы Канстытуцыйным судом Польшчы.
Адам Боднар не сумняецца ў сапраўднасьці турмаў ЦРУ ў Польшчы. Ён лічыць, што Польшча парушыла нацыянальную Канстытуцыю й міжнародныя дамовы.
Надаем, у ліпені Эўрапейскі суд правоў чалавека ў Страсбургу пастанавіў, што Польшча парушыла забарону катаваньняў і жорсткага трактаваньня, а сьледзтва ў справе турмаў было зацягнутае й неэфэктыўнае. Такім чынам, Страсбургскі суд пацьвердзіў скаргі палестынца й грамадзяніна Саўдаўскай Арабіі, якія заявілі, што іх утрымлівалі й катавалі ў турмах ЦРУ на тэрыторыі Польшчы.
яс