Дэфляцыя ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.11.2014 15:52
Для спажыўцоў падзеньне цэнаў карыснае – яны могуць купіць больш тавараў за тыя ж грошы.
Працягваецца падзеньне цэнаў у Польшчы. У кастрычніку цэны былі на 0,6% ніжэйшыя, чым годам раней. Гэта самы высокі паказчык дэфляцыі за ўсю гісторыю рынкавай эканомікі ў Польшчы.
Для спажыўцоў падзеньне цэнаў карыснае – яны могуць купіць больш тавараў за тыя ж грошы. Але для эканомікі доўгачасовая дэфляцыя – гэта дрэнная зьява. Тады спажыўцы адкладваюць рашэньне аб набыцьці тавараў, паколькі спадзяюцца, што цэны далей будуць падаць.
На думку эканамістаў, інфляцыя, гэта значыць, рост цэнаў, вернецца ў сьнежні. У бліжэйшыя месяцы ўплыў на тое, ці ў краіне будзе інфляцыя ці дэфляцыя, будзе мець узровень цэнаў на карысныя выкапні.
Пр/нг