Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ня супраць разводаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.11.2014 15:39
Сацыёлягі заяўляюць пра зьмены поглядаў на справы маралі ў грамадзтве.

У адрозьненьне ад папярэдніх гадоў, цяпер 85% палякаў лічаць, што пары, якія маюць дзяцей, могуць разьвесьціся пры двухбаковай згодзе. Такія дадзеныя апошніх сацапытаньняў апублікаваў Цэнтар дасьледаваньняў грамадзкай думкі.

Таксама 85% палякаў перакананыя, што пары, якія імкнуцца завесьці дзяцей, а ня могуць, маюць права на працэдуру экстракарпаральнага апладненьня.

63% палякаў лічаць, што грамадзкіх нормаў не парушаюць асобы, якія голымі загараюць на пляжы. Больш за палову (56%) палякаў лічаць, што гомасэксуальныя пары маюць права на сумеснае пражываньне, хатнюю гаспадарку й выхаваньне дзяцей.

42% палякаў ня бачаць нічога кепскага ў тым, каб у месцах пражываньня этнічных меншасьцяў былі падвойныя напісы: на іх мове й па-польску.

Яшчэ 20% палякаў заявіла, што разумеюць паводзіны тых уладальнікаў устаноў, рэстаранаў, якія зачыняюць свае дзьверы перад расейцамі.

Апытаньне было праведзена прыканцы верасьня на рэпрэзэнтатыўнай выбарцы 946 дарослых жыхароў Польшчы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт