Logo Polskiego Radia
Print

Дзень адкрытых дзьвярэй у польскім МЗС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2014 15:45
Мерапрыемства прайшло з нагоды Дня дыпляматычнай службы.
Fot. MSZ / Mariusz Kosiński, Sebastian Indra

Сёньня Міністэрства замежных спраў Польшчы адкрыла свае дзьверы для наведвальнікаў. З нагоды Дня дыпляматычнай службы ўсе жадаючыя маглі пабываць ў сядзібах польскага Міністэрства замежных спраў. Акцыя прадугледжвала таксама мерапрыемствы для дзяцей.

Прэс-сакратар МЗС Марцін Вайцяхоўскі кажа, што ў сядзібе міністэрства на Алеі Шуха й на вуліцы Фоксаль у Варшаве наведвальнікі змаглі даведацца больш пра працу польскай дыпляматыі й, пры нагодзе, пабачыць цікавыя выставы.

У Цэнтры міжнародных дэбатаў пры вуліцы Кручай наймалодшыя палякі маглі пазнаёміцца з сакрэтамі дыпляматычнай службы шляхам казак. Апрача таго былі арганізаваныя розныя гульні для дзяцей. Ахвотныя маглі таксама атрымаць „казачны” пашпарт.

Дзень дыпляматычнай службы адзначаецца ў гадавіну адпраўленьня першай афіцыйнай дыпляматычнай дэпэшы ў адроджанай Польшчы.

16 лістапада 1918 году сусьветным лідарам яе адправіў Юзаф Пілсудскі. У гэтай дэпэшы ён паведамляў пра ўзьнікненьне незалежнай польскай дзяржавы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт