Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы згарэў 700-гадовы дуб

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.11.2014 17:10
Пажарнікі падазраюць мэтавае падпальваньне
Dila/Wikimedia Commons/CC

У польскіх Пётравіцах у ніжнесылезкім ваяводзтве загарэўся сямісотгадовы дуб “Хробры”. На ратунак волата прыехала 8 пажарных каманд. Нягледзячы на ўсе высілкі, ратаўнікі кажуць, што дуб ня ўдасца выратаваць. Большую частку дрэва зьнішчыў агонь. Пажарнікі падазраюць, што прычынай узгараньня стала мэтавае падпальваньне.

“Хробры” – гэта адзін з найстарэйшых дубоў у Польшчы. У 1967-м годзе дрэву быў прызнаны статус “Помніка прыроды”. Аховай дрэва займаліся яшчэ да ІІ сусьветнай вайны.

Адмыслоўцы падлічылі, што дуб мае ўзрост 760 гадоў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт