Logo Polskiego Radia
Print

Палякі вяртаюцца з Афганістану

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.12.2014 18:41
Два дні засталіся да канца службы польскага кантынгенту ў місіі NATO (ISAF) у Афганістане.
Polskie Radio

Разам з палякамі вернуцца дадому амэрыканскія жаўнеры Нацыянальнай гвардыі са штату Ілінойс. Апошнія некалькі гадоў гэтая група амэрыканцаў служыла ў Афганістане пад польскім камандаваньнем на базе ў Газьні і ў Баграме.

Палякі і амэрыканцы разам езьдзілі на акцыі і хадзілі на патруляваньне, таксама яны разам праводзілі вольны час. Цяпер яны разам зьбіраюцца ляцець дадому. Амэрыканскі бок заяўляе: супраца ня скончылася з адыходам з Афганістану.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт