Logo Polskiego Radia
Print

Гандлёвыя сеткі змагаюцца за вяртаньне кліента

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.12.2014 14:07
У Польшчы будучыня за невялікімі крамамі паверхняй у 300-700 квадратных мэтраў.

Гандлёвыя комплексы ўсё часьцей арганізуюць дадатковыя мерапрыемствы, каб прыцягнуць пакупнікоў. Гэта таму, што колькасьць наведнікаў зьмяншаецца.

Часы, калі ў гандлёвых цэнтрах цяжка было праціснуцца, памалу сыходзяць у мінулае, а ўладальнікі і кіраўніцтва такіх аб’ектаў мусяць салідна папрацаваць, каб прывабіць кліентаў.

Па выніках дасьледаваньня фірмы Experian, у лістападзе колькасьць пакупнікоў гандлёвых цэнтраў упала на 5%. Вынік і так нядрэнны, таму што ў першай частцы году зьніжэньне складала 10%.

Гандлёвых цэнтраў у краіне ўжо 430. Канкурэнцыя паміж імі вялікая.

Перад Калядамі й Новым годам рух крыху павялічыўся, аднак спэцыялісты адзначаюць адыход кліентаў ад гіпэрмаркетаў. У Польшчы будучыня за невялікімі крамамі паверхняй у 300-700 квадратных мэтраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт