Дзе шукаць інфармацыю пра рэпрэсаваных продкаў?
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
04.01.2015 13:38
IPN прапануе зацікаўленым запытваць інфармацыю аб сваіх блізкіх, якія сталі ахвярамі рэпрэсій у гады вайны.
Photo: IPN
Пры Інстытуце нацыянальнай памяці (IPN) створаны інфармацыйны цэнтар аб ахвяраx Другой сусьветнай вайны, дапоўнены таксама сьпісам рэпрэсаваных савецкай уладай у 1939-1956 г.г.
Старшыня IPN д-р Лукаш Каміньскі падкрэсьлівае, што хоць мінула ўжо больш за 70 гадоў ад завяршэньня Другой сусьветнай вайны, многія сем'і да гэтага часу ня ведаюць, што здарылася зь іх продкамі. Сп-р Каміньскі патлумачыў, што пакаленьне ўнукаў усё часьцей пачынае шукаць інфармацыю пра лёс сваіх бабуль і дзядуляў, таму прапануе з гэтай мэтай зьвяртацца ў Інстытут, які валодае агромнай базай дадзеных і кантактаў зь міжнароднымі арганізацыямі, якія зьбіраюць такія зьвесткі.
У сьпісах рэпрэсаваных ёсьць асноўныя дадзеныя: імя, прозьвішча, месца дэпартацыі, часам дата і месца сьмерці. Каб скарыстацца рэсурсам, можна зьвязвацца з IPN па звычайнай пошце з допісам „Інфармацыйны цэнтар аб ахвяраx ІІ Сусьветнай вайны” або па электроннай пошце па адрасе ofiary@ipn.gov.pl. Індэкс рэпрэсаваных можна праглядаць у сеціве па адрасе www.ipn.gov.pl.
эб