Logo Polskiego Radia
Print

Вецер параніў дзесяткі чалавек

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.01.2015 15:01
26 параненых чалавек, 650 пашкоджаных дамоў, тысячы зламаных дрэў.
fot. odder/Wikimedia Commons/CC

Такі вынік віхуры, што прайшла над Польшчай за апошнія дні.

Прэсавая служба Польскай пажарнай інспэкцыі паведаміла, што за апошнія выходныя пажарныя выяжджалі на апэрацыі больш за 7200 разоў. Пажарныя ліквідавалі наступствы завеі. За ўчорашні дзень было больш за 3800 выездаў.

Найбольш працы пажарныя мелі на тэрыторыі Паморскага, Мазавецкага ды Ніжнесілескага ваяводзтваў. Пажарным даводзілася ачышчаць дарогі ад паваленых дрэваў, разьбіраць завалы са зьнішчаных элемэнтаў рэклямных канструкцый ды дахаў дамоў.

Сыноптыкі прагназуюць, што сёньня ў Польшчы будзе дзьмуць моцны вецер, але тэндэнцыя да аслабленьня. У некаторых ваяводзтвах хуткасьць ветру можа дасягаць да 80 км/г.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт