Logo Polskiego Radia
Print

Вэстэрплятэ замест параду на Чырвонай Плошчы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.01.2015 11:30
МЗС падтырамала ідэю прэзыдэнта наконт альтэрнатыўных урачыстасьцяў з нагоды Дня Перамогі.
Bild: fot. wikipedia, lic. CC, Henryk Kotowski

Ідэю Браніслава Камароўскага, каб на 70-ыя ўгодкі заканчэньня ІІ сусьветнай вайны сабраць эўрапейскіх лідараў на Вэстэрплятэ, цікавая й сьедчыць аб тым, што канец вайны быў пачаткам эўрапейскай інтэграцыі – сказаў сёньня міністр замежных справаў Гжэгаж Схэтына ў інтэрвію радыё TOK FM.

Ён дадаў, што падчас урачыстасьці з нагоды 70-годзьдзя вызваленьня нямецкага лягера Аўшвіц прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі сустрэўся зь некалькімі кіраўнікамі дзяржаў і закрануў гэтую справу.

У панядзелак Браніслаў Камароўскі заявіў, што будзе намагацца арганізаваць у Гданьску адзначэньне юбілею заканчэньня ІІ сусьветнай вайны.

“Дата 8 траўня ў нарацыі СССР – гэта час трыюмфу. Але не ўсім народам Эўропы гэты трыюмф прынёс свабоду. Дасканалым месцам на такую агульнаэўрапейскую рэфлексію павінна стаць Вэстэрплятэ, сымбаль пачатку ІІ сусьветнай вайны” – сказаў Камароўскі ў размову са штодзёнкай „Gazeta Wyborcza”.

На ўрачыстасьць плянуецца запрасіць усіх кіраўнікоў краін Эўрапейскага зьвяза.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт