Чэхія аддасьць Польшчы частку сваёй тэрыторыі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
06.03.2015 10:04
Тэрытарыяльная спрэчка паміж краінамі доўжыцца з 1950 х гадоў.
Foto-inter.png
Чэхія плянуе перадаць Польшчы 3,5 квадратных кілямэтраў спрэчнай тэрыторыі на мяжы, каб пакласьці канец тэрытарыяльным спрэчцы, якая працягваецца з 1950 х гадоў.
Прага прапанавала Варшаве зьмяніць агульную мяжу, якая была ўсталяваная ў часы Халоднай вайны і пад ціскам СССР. Чэшскі бок патлумачыў сваю гатоўнасьць аддаць частку тэрыторыі, якая цяпер уваходзіць у склад краіны, намерамі "разьвіваць добрасуседзкія адносіны" з палякамі.
Цяпер Прага чакае зацьвярджэньня прапанаванага пляна перадзелу мяжы ад Варшавы.
Перад гэтым Прага прапаноўвала Варшаве фінансавую кампэнсацыю за спрэчную тэрыторыю. Але польскі бок адмовіўся. Чэшскія СМІ высьветлілі, што гаворка ідзе пра тэрыторыю ў Паўночнай Маравіі й Паўночнай Багеміі.
дг