Дапамога пацярпелым у Нэпале
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.05.2015 13:16
У выніку землятрусу ў Нэпале загінула больш за 7 тыс. асобаў, а звыш 8 мільёнаў страціла дах над галавою або было паранена.
Палякі зьбіраюць ахвяраваньні для пацярпелых у выніку землятрусу ў Нэпале. У парафіях па ўсёй краіне праходзіць збор сродкаў для ахвяраў. Гэта адказ на заклік папы рымскага быць салідарным з тымі, каму патрэбная дапамога. Ксёндз Дарыюўш Ясьляж з парафіі ў Манаве на поўначы Польшчы гаворыць, наколькі важная такая дапамога.
Д. Ясьляж: Касьцёл – гэта супольнасьць веруючых людзей. Дапамога вельмі патрэбная, ня толькі з боку касьцёла, таксама з іншых усіх магчымых крыніц. Неабходна памятаць, што акрамя матэрыяльнай дапамогі, патрэбная такая ўнутраная падтрымка.
У выніку землятрусу ў Нэпале загінула больш за 7 тыс. асобаў, а звыш 8 мільёнаў страціла дах над галавою або было паранена. Праз два дні пасьля бедства дабрачынная арганізацыя Карытас Польска паслала ў Нэпал канвой з гуманітарным грузам – між іншым намёты і пледы.
ІАР/нг