Logo Polskiego Radia
Print

Фэстываль сакральнай музыкі ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.05.2015 09:00
Гэта адна з найважнейшых імпрэз такога тыпу ў сьвеце.

Выступ Хору нацыянальнай опэры ў Львове, царкоўная музыка на саксафоне й арганах у выкананьні італьянскіх артыстаў, а таксама царкоўныя сьпевы з Грузіі й Армэніі – гэта толькі некаторыя прапановы 25 Міжнароднага фэстывалю сакральнай музыкі ў Варшаве. Імпрэза будзе праходзіць з 24 па 31 траўня ў некалькіх варшаўскіх касьцёлах.

У нядзелю фэстываль распачне калектыў львоўскай опэры. Артысты засьпяваюць у Базыліцы сьвятога Крыжа на Кракаўскім прадмесьці. У праграме “Рэквіум” Джузэпэ Вэрдзі. “Гэта цудоўны канцэрт, але калі мы запрашалі музыкаў і хор са Львова, таксама хацелі паказаць нашую салідарнасьць з Украінай”, - кажуць арганізатары фэстывалю.

Міжнародны фэстываль сакральнай музыкі ў Варшаве лічыцца адной з найважнейшых імпрэз такога тыпу ў сьвеце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт