Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ня ўмеюць пісаць рэзюмэ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.06.2015 14:45
З-за няправільнага рэзюмэ працадаўцы дыскваліфікуюць нават палову кандыдатаў.

Кожны пяты рэспандэнт лічыць, што прычынай паразы ў пошуках працы зьяўляецца адсутнасьць адпаведных кваліфікацыяў або вопыту. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага парталам Pracuj.pl.

Перашкодай зьяўляецца таксама канкурэнцыя на рынку працы й адсутнасьць адказу з боку патэнцыйных працадаўцаў.

Аднак Анна Чэнсьцік з партала Pracuj.pl падкрэсьлівае, што беспрацоўныя таксама часта ня ўмеюць прадставіць свае моцныя бакі ў рэзюмэ. У гэтым дакумэнце трэба, перш за ўсё, прэзэнтаваць свае прафэсійныя дасягненьні, кажа Чэнсьцік.

Анна Чэнсьцік: На версе тэксту рэзюмэ мы прадстаўляем наш найноўшы прафэсійны досьвед. Мы не абмяжоўваемся названьнем пасады й кампаніі. Трэба таксама пералічыць нашыя найважнейшыя абавязкі й здольнасьці, якія мы выкарыстоўвалі ў дадзеным месцы працы. Гэта падстава.

Важна таксама, каб не адпраўляць аднаго рэзюмэ ўсім працадаўцам, але абнаўляць яго, у залежнасьці ад тыпу працы.

Бывае, што нават палова кандыдатаў дыскваліфікаваны толькі з-за няправільнага падрыхтаванага рэзюмэ. Таму вельмі важна, каб умець правільна прадставіць свае ключавыя козыры будучаму працадаўцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт