Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня польскія беларусы адсьвяткуюць Купальле

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2015 16:32
На мерапрыемстве выступіць каля 30 калектываў з Польшчы й Беларусі.

Сёньня ў Белавежы (мястэчка на Беласточчыне на польска-беларускай мяжы) пройдзе традыцыйная беларуская Купальская ноч. Арганізатарамі мерапрыемства, якое адбудзецца 31-ы па ліку раз, зьяўляюцца Белавескі цэнтр культуры й Беларускае грамадзка-культурнае таварыства – арганізацыя, якая гуртуе прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.
На мерапрыемстве выступіць каля 30 калектываў з Польшчы й Беларусі. Канцэрты пройдуць у амфітэатры, а суправаджаючыя мерапрыемствы вакол яго. А апоўначы традыцыйна па рацэ Нараўка паплывуць вянкі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт