Logo Polskiego Radia
Print

Выстава плякатаў да фільмаў Рамана Палянскага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2015 10:59
Гэта найбольшая ў сьвеце калекцыя плякатаў да фільмаў Рамана Палянскага.
Режисер Роман ПолянськийРежисер Роман Полянськийpixabay

Больш за 200 плякатаў да фільмаў Рамана Палянскага будуць паказаныя на адмысловай выставе “Фільмы Рамана Палянскага ў сусьветным кінаплякаце” ў Палацы мастацтваў у Кракаве. Экспазыцыя адчыніцца заўтра й будзе працаваць да канца жніўня.

Агулам будуць паказаныя больш за 200 плякатаў да мастацкіх стужак Рамана Палянскага. Такім чынам выстава адначасова зьяўляецца прэзэнтацыяй усёй творчасьці рэжысэра. Выстава сьведчыць пра вялікую папулярнасьць Рамана Палянскага й яго фільмаў у сьвеце. Паводле арганізатараў, асаблівую ўвагу заслугоўваюць унікальныя шматфарматныя плякаты (3,2 x 4) зь Японіі, Аргентыны, Брызыліі, Ізраіля, Аўстраліі, ЗША, Мэксыкі й Францыі, намаляваныя выбітнымі артыстамі й рэклямаваныя найлепшымі агенцтвамі.

На выставе можна будзе паглядзець працы вядомых замежных графікаў, але й польскіх аўтараў, між іншым, заснавальніка польскай школы плякату Яна Леніцы. Паказаныя будуць працы Анджэя Дамброўскага, Лешка Халдановіча, Веслава Валкускага, Анджэя Клімоўскага.

Арганізатары выставы кажуць, што гэта найбольшая ў сьвеце калекцыя плякатаў да фільмаў Рамана Палянскага. Калекцыя зьбіралася 5 гадоў. У ёй больш за 500 плякатаў з больш як 30 краін сьвету. У Польшчы былі створаны каля 30 плякатаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт