Паўмільёна польскіх дамоў без электрычнасьці
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
20.07.2015 09:23
Над Польшчай прайшлі навальніцы: загінуў 1 чалавек, 14 параненых.
Над Польшчай уначы прайшла чарговая хваля моцных бур і навальніц: пажарныя атрымалі больш за 5800 выклікаў, больш за 500 тысяч дамоў засталося без электрычнасьці, бяз дахаў, дарогі блякуюць паваленыя дрэвы.
У выніку учорашніх ураганаў, якія прайшлі над Польшчай, адзін чалавек загінуў і 14 атрымалі раненьні. Моцныя вятры сарвалі дахі 780 будынкаў. Па ўсёй краіне, пажарныя выязджалі больш за 5800 разоў. Гэта не апошнія зьвесткі, бо ад самай раніцы службы ва ўсёй краіне працуюць над навядзеньнем парадку і падлікам страт.
эб