Польскі лыжнік прапаў у гарах Каракарум
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
26.07.2015 12:45
Олек Астроўскі зьнік падчас спуску з гары Гашэрбрум II пасьля няўдалай спробы ўзыходжаньня. Ідзе пошукавая апэрацыя.
polskieradio.plpixabay
У раёне піка Гашэрбрум II (частка горнага ланцугу Каракарум) ідзе пошукавая апэрацыя - ратавальнікі шукаюць польскага лыжніка Олека Астроўскага, які прапаў падчас вяртаньня пасьля няўдалай спробы ўзыходжаньня на пік.
У пошукавай апэрацыі прымаюць удзел трое мясцовых жыхароў-праваднікоў. Апэрацыю каардынуе полька Кінга Бараноўская, якая раней заваявала пік Гашэрбрум II.
Двое польскіх лыжнікаў - Олек Астроўскі і Пётр Снігорскі 26 ліпеня зьязджалі з гары ў бок базы. Паміж першай і другой базай Астроўскі, які ехаў сьледам за партнэрам, зьнік.
Гашэрбрум II - гэта самы нізкі васьмітысячнік горнага ланцугу Каракарум (8035 мэтраў). Пік знаходзіцца на пакістанска-кітайскай мяжы.
эб