Пачалася 72-ая велагонка Tour de Pologne
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.08.2015 14:42
У спаборніцтве ўдзельнічаюць найлепшыя роварныя гоншчыкі з усяго сьвету.
Пачаліся веласіпедныя гонкі Tour de Pologne. Гэта адна з важнейшых спартыўных падзей ня толькі ў Польшчы. Гонка складаецца зь сямі этапаў, якія пройдуць, між іншым, у Варшаве, Чанстахове, Явожне, Новым Сончу, Закапанэ і Кракаве. У спаборніцтве ўдзельнічаюць найлепшыя роварныя гоншчыкі з усяго сьвету. У гонцы едзе чэмпіён сьвету паляк Міхал Квяткоўскі.
Першы этап пачаўся пасьля поўдня ў Варшаве. З самой раніцы да вечара ў сталіцы перакрытыя для руху машын некаторыя вуліцы.
нг