Дуда выступіў за прамы ўдзел Польшчы ў мірных перамовах па Ўкраіне
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
05.08.2015 16:35
Новаабраны кіраўнік Польшчы выступае за шырокую канфэрэнцыю па пытаньні Ўкраіны.
PAP/Bartłomiej Zborowski
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які прыступіць да сваіх абавязкаў пасьля інаўгурацыі заўтра, 6 жніўня, выказаўся за прамое прыцягненьне Польшчы й іншых дзяржаў да пытаньня мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне. Паводле яго слоў, каб забясьпечыць ўстойлівы мір ва Ўкраіне, неабходна ўжо зараз мяняць фармат перамоваў з "нармандзкага" пры ўдзеле толькі двух пасярэднікаў на больш шырокую "канфэрэнцыю".
"Спадзяюся, што гэтыя размовы будуць праводзіцца з удзелам Польшчы й іншых суседзяў Украіны. Працяглы мір можа забясьпечыць толькі шырокая мірная канферэнцыя." - заявіў Дуда у інтэрвію Польскаму агенцтву друку.
Пры гэтым Дуда выказаў асьцярогу, што некаторыя зацікаўленыя бакі гатовыя пакінуць канфлікт ва Ўкраіне замарожаным. “Сытуацыя, да якой трэба імкнуцца - гэта аднаўленьне старых межаў, таму што яны былі гарантыяй эўрапейскага парадку" - падкрэсьліў Дуда.
дг
tags: