Logo Polskiego Radia
Print

Паляк прадаў кватэру, каб дапамагчы нэпальцам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.08.2015 09:31
Сродкі прызначаныя на адбудову школы ў Нэпале.

Паляк прадаў кватэру, каб адбудаваць зьнішчаную землятрусам школу ў Нэпале.

Польскі вандроўнік не вагаўся прадаць сваю кватэру дзеля дапамогі бедным.
"Едучы ў Нэпал, я ехаў з плянам адбудовы школы," – сказаў познанскі вандроўнік і дзеяч Мацей Паства тэлеканалу TVP Info. Ён дадаў, што каля 80% нэпальцаў жыве за прыкладна 150 злотых у месяц, а цэны толькі на 50% ніжэйшыя, чым у Польшчы. Мацей Паства вырашыў прадаць уласную кватэру, каб адбудаваць адну са школаў у Нэпале.

ав

tags: Нэпал
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт