Logo Polskiego Radia
Print

Сікорскі: У ЭЗ няма супольнай зьнешняй палітыкі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 17.08.2015 12:58
Радаслаў Сікорскі крытыкуе найбуйнейшыя краіны ЭЗ за незалежную палітыку і парушэньні Лісабонскай дамовы.
Radosław Sikorski, były minister spraw zagranicznychRadosław Sikorski, były minister spraw zagranicznychFоtо: msz.gov.pl

Радаслаў Сікорскі крытыкуе на старонках "Financial Times" найбуйнейшыя краіны ЭЗ за незалежную палітыку і парушэньні Лісабонскай дамовы. Былы міністар замежных спраў Польшчы нагадвае, што Лісабонская дамова, якая ўступіла ў сілу шэсьць гадоў таму, увяла пасаду Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі, дзякуючы чаму ў зьнешніх пытаньнях Эўрасупольнасьць мела гаварыць адным голасам.


У перакананьні Радаслава Сікорскага, супольная зьнешняя палітыка ЭЗ мела пэўныя посьпехі - у прыватнасьці, у 2008 годзе, калі выратавала Грузію ад страты суверэнітэту ў выніку расейскай агрэсіі. Але, на думку дыплямата, з таго часу нямала зьмянілася і "першую скрыпку" у эўрапейскай палітыцы зноў граюць Бэрлін і Парыж.

Прычыну гэтага Радаслаў Сікорскі бачыць у фінансавым крызысе, які падарваў сілы Эўразьвязу і прывёў да сытуацыі, калі рашэньні прымаюцца багатымі. На думку былога міністра замежных спраў Польшчы, выразна гэтую праблему ілюструе канфлікт на ўсходзе Ўкраіны і парушэньні Менскіх дамоўленасьцяў. Радаслаў Сікорскі заклікае вярнуцца да агульнай зьнешняй палітыкі ЭЗ. Бо толькі салідарная і непадзельная Эўропа мае шанцы на посьпех, - робіць выснову Радаслаў Сікорскі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт