Logo Polskiego Radia
Print

Вытворца гарэлкі выкарыстаў у рэкляме гістарычны здымак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.08.2015 16:51
У гэтай справе пратэстуюць IPN і аўтар фатаграфіі.
flickr.com

Інстытут нацыянальнай памяці (IPN) выказаў абурэньне з нагоды выкарыстаньня здымка часоў ваеннага становішча ў ПНР у рэкляме гарэлкі. Аўтары старонкі фанатараў „Żytnia Exstra” перарабілі вядомы фотаздымак, зроблены падчас беспарадкаў у Любіне (на поўдні Польшчы) ў 1982 годзе. На ім чацьвёра мужчынаў нясуць цяжка параненага калегу.

Аўтары старонкі падпісалі яго: „KacVegas - сцэнар, напісаны Жытняй”.

Інстытут нацыянальнай памяці адправіў на адрас вытворцы гарэлкі - заводу „Polmos” з гораду Бельска-Бяла - адукацыйныя матэрыялы пра пратэст польскіх рабочых у жніўні 1980 году.

Гісторыкі нагадаюць, што на фатаграфіі паказаныя людзі, якія спрабавалі дапамагчы параненаму Міхалу Адамовічу - 28-гадоваму гарняку, які быў падстрэлены ў ходзе беспарадкаў у Любіне. Ён памёр ад ран і быў адным з трох загінулых у тых падзеях.

Спосабам выкарыстаньня фатаграфіі абураны таксама ейны аўтар - Кшыштаф Рачковяк, які не выключае накіраваньня справы ў суд.

IAR/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт