Logo Polskiego Radia
Print

Пах дыму зь беларускіх тарфянікаў дакучае жыхарам Беластоку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.09.2015 13:48
Жыхары Падляскага ваяводзтва скардзяцца на цяжкі й непрыемны пах.

Гэта пах, які з усходнім ветрам прыйшоў зь Беларусі і Ўкраіны, дзе ўжо некалькі дзён гараць тарфянікі й лясы – тлумачыць начальнік Аддзела маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Гжэгаж Бок. Ён дадаў, што зьява не ўяўляе сабой пагрозы для здароўя жыхароў. Паводле чыноўнікаў, у Падляскім ваяводзтве пакуль не перавышаная дазволеная канцэнтрацыя небясьпечных пылаў.

Сытуацыю пагаршаюць таксама пажары ў Мазавецкім ваяводзтве, дзе гарэлі склады адкідаў і апон.

Заўтра ў Берасьце адбудзецца рабочая сустрэча ў гэтай справе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт