Logo Polskiego Radia
Print

Нелегальныя пасажыры ў польскіх фурах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.09.2015 13:10
Кіроўцы плацяць штрафы й трацяць тавар.
Фота: PAPФота: PAP

Польскія перавозчыкі плацяць высокія штрафы за мігрантаў, якія пранікаюць у грузавыя аўтамабілі – піша Dziennik Gazeta Prawna.

Найбольш праблематычнай зьяўляецца француска-брытанская мяжа, асабліва раён Кале. Там мігранты масава пранікаюць у грузавыя аўтамабілі, маскіруючы сьляды.

Калі брытанскі мытнік знойдзе ў машыне схаваных людзей, то перавозчык павінен заплаціць штраф у 2000 фунтаў, а кіроўца - 600 фунтаў за аднаго нелегала. Цягам году былі пакараныя больш за 3,3 тысяч фірм.

Пад пагрозай санкцый асаблівым чынам знаходзяцца польскія фірмы, паколькі яны зьяўляюцца найбуйнейшай групай перавозчыкаў, якія транспартуюць тавар у Вялікабрытанію. Уладальнікі фірмаў падкрэсьліваюць, што ані перавозчык, ані кіроўца ня ў стане забясьпечыць транспарт так, каб у сярэдзіну напэўна ніхто не прабраўся.

Фірмы трацяць ня толькі на штрафах. Здараецца, што ў выніку перавозкі нелегальнага пасажыра неабходна ўтылізоўваць прадукты харчаваньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт