Logo Polskiego Radia
Print

Адхон, дзе схаваны «залаты цягнік», бясьпечны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2015 16:25
Сапёры Польскага войска сьцьвердзілі, што тэрыторыя "чыстая".

Тэрыторыя на слаўным у апошні час 65-кілямэтры чыгуначнай лініі Уроцлаў-Валбжых зьяўляецца бясьпечнай. Паводле інфармацыі радыё Ўроцлаў, жаўнеры не знайшлі ніякіх выбуховых рэчываў пасьля Другой сусьветнай вайны. Жаўнеры на працягу пяці дзён правяралі адхон, у якім нібыта схаваны «залаты цягнік», якімі фашысты вывозілі ў Нямеччыну ў час Другой сусьветнай вайны зьліткі золата. У рэгіён Валбжыха прыбылі шматлікія аматары скарбаў. Неўзабаве зьявілася інфармацыя, што тэрыторыя можа хаваць таксама міны з часоў вайны.

Сапёры Польскага войска сьцьвердзілі, што тэрыторыя чыстая.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт