Logo Polskiego Radia
Print

Экс-прэзыдэнт Польшчы знайшоў працу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2015 18:32
У ВНУ спэцыяльна для яго створаная структура пад назвай «Цэнтар палітычнай практыкі Браніслава Камароўскага».

Былы прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі знайшоў працу, паведамляе газэта «Rzeczpospolita». Нагадаем, палітык прайграў прэзыдэнцкія выбары й на пачатку жніўня пакінуў пасаду лідара краіны. У вышэйшай навучальнай установе Collegium Civitas, якая была створаная па ініцыятыве навукоўцаў Польскай акадэміі навук, для былога прэзыдэнта Польшчы створаная асобная структура, якая называецца «Цэнтар палітычнай практыкі Браніслава Камароўскага».
У першым сэмэстры заняткі будуць праходзіць перш за ўсё для студэнтаў журналістыкі, пазьней іх фармат пашырыцца. Палітоляг з Варшаўскага ўнівэрсытэту Рафал Хвэдорук кажа, што гэта нядрэнная ідэя. «Напэўна гэта лепш чым тое, каб былы прэзыдэнт быў дэпутатам альбо сэнатарам», гаворыць экспэрт. Collegium Civitas пры гэтым падкрэсьлівае, што запрашае да супрацы таксама іншых былых палітыкаў, паведамляе газэта «Rzeczpospolita».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт