Logo Polskiego Radia
Print

Начлежныя дамы й прытулкі падрыхтаваныя на прыняцьцё бяздомных

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.10.2015 17:44
Паводле афіцыйных дадзеных, у Польшчы - 43 тыс. бяздомных грамадзянаў.
foto: wikipedia

Начлежныя дамы й прытулкі падрыхтаваныя на прыняцьцё бяздомных асобаў. Тэмпэратура паветра падае, здараецца, што ноччу ніжэй за нуль, таму польскія сацыяльныя службы заклікаюць грамадзян ня быць абыякавымі й рэагаваць у выпадку, калі існуе пагроза для жыцьця альбо здароўя бяздомнай асобы. Дапамагчы вельмі проста: трэба патэлефанаваць на нумар 112 і паведаміць пра нестандартную сытуацыю.
Паводле дадзеных Міністэрства працы й сацыяльнай палітыкі, у студзені бягучага года ў Польшчы было 43 тыс. бяздомных. Гэта на 30% больш у параўнаньні з пачаткам 2014 года. Гэта афіцыйныя лічбы, бо грамадзкія арганізацыі лічаць, што колькасьць бяздомных асоб у некалькі разоў большая чым афіцыйныя дадзеныя.
Прычым усё часьцей сустракаюцца бяздомныя асобы ў маладых узросьце: амаль 30% сярод іх – гэта грамадзяне да 41 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт