Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Анікей атрымала польскую ўзнагароду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.10.2015 11:27
Акторка Купалаўскага тэатру ўзнагароджана за ролю ў спэктаклі „Сонька”.
flickr.com

Сьвятлана Анікей атрымала галоўную акторскую ўзнагароду на XV Агульнапольскім фэстывалі сучаснай драматургіі „Rzeczywistość przedstawiona”. Яна была адзначана за ролю ў пастаноўцы Агнешкі Карыткоўскай-Мазур „Сонька”, якую можна паглядзець у Беластоцкім драматычным тэатры.

Акрамя ўзнагароды ад галоўнага журы, беларуску ўганаравала й журы маладых у катэгорыі „найлепшая акторка”.

Усяго ў конкурсе Агульнапольскага фэстывалю сучаснай драматургіі бралі ўдзел 13 спэктакляў з розных куткоў Польшчы – Кракава, Лодзі, Легніцы.

Як заявіла беларуская акторка, у Беластоку рыхтуецца новы праект зь яе ўдзелам.

Нагадаем, сталае месца працы Сьвятланы Анікей – Купалаўскі тэатр у Менску, дзе ў бягучым рэпэртуары яна выконвае больш за дзесяць роляў.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт