Logo Polskiego Radia
Print

МУС: Рашэньне аб прыняцьці мігрантаў – памылка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.11.2015 12:09
Польшча накіруе на межы дадатковыя памежныя патрулі.
Голова МВС Маріуш БлащакГолова МВС Маріуш БлащакPAP/Jacek Turczyk

«Рашэньне папярэдняга ўраду аб уладкаваньні ў Польшчы 7 тысяч уцекачоў было памылковым», – ацаніў сёньня на хвалі Польскага радыё міністар унутраных спраў Марыюш Блашчак. Ён заявіў, што Польшча накіруе на межы дадатковыя памежныя патрулі.

У сваю чаргу ў размове з грамадзкай тэлевізіяй міністар адзначыў, што «рашэньне, якое прыняло папярэдняе кіраўніцтва надалей абавязвае, а цяперашнім заданьнем зьяўляецца забесьпячэньне бясьпекі». «Мы не пагаджаемся на ніякія кампрамісы, якія б азначалі пагрозу бясьпецы», – дадаў М. Блашчак.

У пятніцу прайшоў саміт міністраў унутраных спраў ЭЗ, дзе было прынятае рашэньне аб узмацненьні вонкавых межаў ЭЗ. Паводле польскага міністра, Польшча выканае гэтыя абавязацельствы. «Мы пастараемся вярнуць тыя пастарункі Памежнай варты, якія былі зьліквідаваныя за апошнія гады кааліцыйным урадам ГП-ПСП, каб гарантаваць бясьпеку», – сказаў міністар Блашчак.

На саміце было вырашана, што кантраляваць будуць таксама грамадзян эўрапейскай супольнасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт