Logo Polskiego Radia
Print

Багатыя палякі цэняць польскія брэнды

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.12.2015 17:02
Амаль 60% заможных палякаў выбіраюць айчынныя люксавыя тавары.
fot. sxc.hu/CC

Амаль 60% заможных палякаў выбіраюць люксавыя тавары й прэміюм-кляса «Зроблена ў Польшчы» (Made in Poland). Гэта вынікае з дасьледаваньня, праведзенага кансалтынгавай кампаніяй KPMG. Толькі 6% рэспандэнтаў сказала, што польскае паходжаньне тавару стрымлівае ад пакупкі.

Найбольш вядомыя польскія люксавыя брэнды - гэта ювэлірныя фірмы «Apart» і «W.Kruk», а таксама гарэлка «Chopin» і «Belvedere», вытворца скураной прадукцыі (вопратка, сумкі, партфэлі, кашалькі й г.д) «Wittchen», а таксама касмэтычны брэнд «Dr Irena Eris».

З году ў год расьце колькасьць багатых палякаў, гэта значыць тых, у каго гадавы заробак перавышае 20 тысяч даляраў (85 тысяч злотых). Мяркуецца, што да канца гэтага году колькасьць багатых палякаў складзе адзін мільён – гэта на 7% больш, чым у 2014 годзе.

Сёлетнія даходы багатых складуць 39 мільярдаў даляраў (155 мільярдаў злотых).

Аўтары справаздачы падкрэсьліваюць, што палякам далёка да сярэдняга паказчыка ў Эўропе як па колькасьці, так і па заробках самых багатых людзей. Мяркуецца, што колькасьць асоб у Польшчы, актывы якіх складаюць 1 мільён даляраў, складае 43 тысячы чалавек. Для прыкладу, у Францыі гэта 1,8 млн, у Вялікабрытаніі – 2,4 млн, а ў Нямеччыне – 1,5 млн чалавек.

яс

tags: брэнд
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт